Беларускі рэжым не спыняе рэпрэсіяў супраць беларускага народу.
Сілавікі ў Горадні затрымалі за ўдзел у пратэстах сямейную пару – Леаніда і Антаніну Церабеяў, піша тэлеграм-канал «Право имеют». Відэа з сужэнцамі апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.
На відэа сілавікоў Леанід кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах у 2020 годзе і што будзе садзейнічаць следству. Антаніну ў відэа не паказалі; як сцвярджаюць аўтары праўладнага канала, яе «да суду пакінулі з дзіцем, і пакаранне ёй, хутчэй за ўсё, не будзе звязанае з пазбаўленнем волі».
Паводле якіх менавіта артыкулаў затрымалі гарадзенцаў, невядома.
Hавiны
У Гомлі за здраду дзяржаве асудзілі сям’ю
2024.06.28 12:13
Праўладныя тэлеграм-каналы адзначаюць, што ў Менску затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка, які прадае беларускую тэхніку ў Расею, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Паводле якога артыкула яго абвінавачваюць і дзе ён цяпер, невядома.
Hавiны
Лідарцы прафсаюзу «Нафтан» Вользе Брыцікавай прысудзілі тры гады калоніі
2024.06.28 19:03
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску затрымалі праграміста. На відэа сілавікоў жыхар Менску «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях і ў тым, што быў удзельнікам нібыта «экстрэмісцкіх чатаў», дзе пакідаў «абразлівыя каментары» пра сілавікоў.
У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Яўген Вужык, піша «Вясна».
Hавiны
Праваабаронцы прэзентавалі Індэкс забароны катаванняў у постсавецкіх краінах. Найгоршая сітуацыя ў Беларусі
2024.06.28 14:12
Але ёсць і добрыя навіны.
Стала вядома, што 26 чэрвеня выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, былы палітзняволены Дзмітрый Шчарбін са Жлобіна, піша Гомельская вясна.
Дзмітрыя затрымалі ў кастрычніку 2023 г. за рэалізацыю права на свабоду выказвання меркаванняў у каментарах у сацыяльных сетках. Была заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 130 («распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы») Крымінальнага кодэксу.
28 лютага Вадзім Бобыраў вынес Дзмітрыю прысуд – 1 год калоніі. Пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі № 17 г. Шклоў.
12 сакавіка праваабарончая супольнасць прызнала Дзмітрыя Шчарбіна палітзняволеным.
24 траўня Міністэрства ўнутраных спраў унесла Дзмітрыя ў спіс так званых «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS