Затрыманыя пасля катаванняў загаварылі па-руску. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны»:
Падазраваныя ў здзяйсненні тэракту ў «Crocus City Hall» нібыта далі новыя паказанні, у якіх падрабязна апісалі: як планавалі сыходзіць пасля злачынства, хто яго замовіў і як з выканаўцамі збіраліся разлічыцца. Вядома ж усё нібыта арганізавала Украіна. Відэа з новымі прызнаннямі падазраваных па справе аб тэракце апублікавалі адразу «Первый канал» і «Россия-1».
Зрэшты, і новым, і старым сведчанням падазраваных у тэракце верыць не варта. Як толькі іх затрымалі, у медыя з’явілася мноства відэа, як расейскія сілавікі катавалі затрыманых. Аднаму з іх нават адрэзалі вуха. Але давайце ўсё ж падрабязней прабяжымся па тых нібыта фактах, якія праз медыя спрабуюць данесці да расейцаў.
Па-першае: на новых відэа нібыта допытаў, прадстаўленых ФСБ, падазраваныя заяўляюць, што пасля расстрэлу людзей ішлі ва Украіну.
«Сайфула нам паведаміў, каб мы ехалі ва Украіну, у Кіеў. І там адзін мільён рублёў дадуць. Паехалі ў Кіеў. Дзе павінны былі чакаць грошы па адным мільёне рублёў. Сайфула сказаў, што там вас будуць чакаць на мяжы Украіны хлопцы, якія дапамогуць нам перайсці мяжу і даехаць у Кіеў».
А цяпер давайце нагадаю, як гэтыя ж людзі валодалі расейскай мовай да затрымання. Мухамадсабір Файзаў, які нібыта на допыце гаворыць па-руску, што пасля атакі яны паехалі ў Кіеў, і там ім абяцалі па мільёне рублёў, раней з сілавікамі наогул не мог мець зносіны без перакладчыка.
Таксама затрыманыя заяўляюць, што за ўчынены тэракт ва Украіне ім нібыта абяцалі па мільёну рублёў. Але чаму ўкраінцы абяцалі тэрарыстам ганарар у рублях? І навошта тэрарыстам, якія ўцякалі з Расеі, гэтыя рублі патрэбныя – ніхто не тлумачыць. Акрамя таго, сума гэтых ганарараў за час арышту падазраваных урасла – прычым, адразу ўдвая! Пры затрыманні Шамсідзін Фарыдуні запэўніваў сілавікоў, што выконваў тэракт за паўмільёна рублёў, але атрымаў на карту толькі палову сумы.
– За колькі грошай?
– Дзесьці паўмільёна.
– Паўмільёна чаго?
– Рублёў.
– Ад каго атрымліваў?
– Яшчэ не атрымліваў. Палову атрымліваў.
– Дзе атрымліваў?
– На карту.
Таксама ў тэлефонах затрыманых таджыкаў знайшлі сапраўдны набор украінскага нацыяналіста: фотаздымкі трызубца і ўкраінскіх сцягоў, адзін з якіх узняты на танк. Усё гэта вельмі нагадвае гісторыю з вядомай візітоўкай Яраша, якая дзевяць гадоў таму стала сапраўдным мемам.
Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:
belsat.eu / Авер
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS