A A+ A++

«Белсат» працягвае сачыць за рэпрэсіямі, якія штодня адбываюцца ў Беларусі.

Дар’я Хмяльніцкая пасля заканчэння гімназіі вучылася на спецыяльнасці «ўсходняя філалогія» ў БДУ, дзе вывучала кітайскую мову, пазней была настаўніцай у сваёй жа 23-й гімназіі і паступіла ў магістратуру філфака БДУ.

Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

22 красавіка ў Менскім гарадскім судзе пачнецца працэс над 23-гадовай беларускамоўнай настаўніцай з Менска Дар’яй Хмяльніцкай. Дзяўчыну, верагодна, затрымалі ўлетку 2023-га. Ёй выстаўляецца абвінавачанне паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 361-3 («Фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях»). Ёй пагражае да 10 гадоў турмы.

У Горадні затрымалі дырэктара агенцтва нерухомасці Рамана Смірнова. На відэа, якое з’явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў, мужчына «прызнаецца», што браў удзел у пратэстах 2020 года і пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары пра службовых асоб і Лукашэнку, а таксама што быццам адпраўляў інфармацыю ў чат-боты каналаў «Беларусь головного мозга» і «Nexta».

Генеральная пракуратура для вызначэння падсуднасці перадала ў Вярхоўны суд справу супраць Франка Вячоркі, якога пераследуюць праз механізмы спецыяльнага вядзення. Франаку інкрымінаваныя 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Таксама яму выстаўлены пазоў у інтарэсах дзяржавы аб пакрыцці маёмаснай шкоды ў суме больш за 30,9 млн рублёў, «прычыненай супрацьпраўнымі дзеяннямі».

Каментар

Франак Вячорка пра завочны суд над сабой: «Абвінавачаннямі можна толькі ганарыцца»

2024.04.11 16:28

Паводле рашэння Міністэрства ўнутраных справаў, у Беларусі з’явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне». Гэтым разам у гэты спіс трапіў праект «Чаго брэшаш?», прысвечаны выкрыццю тэзаў беларускай прапаганды.

Стала вядома пра затрыманне 32-гадовага кіроўцы пагрузчыка з Бабруйска. Паводле тэлеграм-канала сілавікоў, ён «аказваў садзейнічанне экстрэмісцкім фармаванням», зарэгістраваўся ў чат-боце плана «Перамога», а таксама браў удзел у пратэстах у 2020 годзе.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Глыбокім журналіста Змітра Лупача публічна абвясцілі «злачынцам», вывесіўшы фотаздымкі яго і дваіх ягоных дзяцей на інфармацыйным стэндзе каля Глыбоцкага РАУС. Тут звычайна размяшчаюць абвесткі пра тых, каго шукае міліцыя. Журналіста абвінавачваюць абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама ў тым, што ён «схаваўся ад следства».

У Берасцейскім абласным судзе 8 красавіка прайшоў суд над Аляксеем Германам, якога абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Згодна з версіяй следства, Андрэй у сакавіку – красавіку 2022 года з’яўляўся «ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання», а таксама размяшчаў у «экстрэмісцкім» чаце паведамленні з мэтай «абвастрэння напружання ў грамадстве» і «дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь».

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZawiadomienie do prokuratury po audycie w łódzkim urzędzie wojewódzkim. Chodzi o Fundusz Rozwoju Dróg
Następny artykuł“Kartoteka” Różewicza, odkodowana po 62 latach