A A+ A++

У чэрвені інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 5,8 % год да года: харчовыя тавары падаражэлі на 6,4 %, нехарчовыя – на 4,5 %, а паслугі – на 6,6 %, падлічыў Белстат. Эканамісты тлумачаць: цэны ў Беларусі растуць з увагі на інфляцыйны навес, створаны ўласна ўрадам, і на інфляцыю ў Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by

У жніўні гадавая інфляцыя была 5,7 %, у чэрвені яна паскорылася да 5,8 %.

Харчы агулам падаражэлі на 6,4 %, пры гэтым, напрыклад, гародніна патаннела на 1,4 %, а фрукты і арэхі – падаражэлі на 16,3 %, цукар і кандытарскія вырабы – на 7,3 %, безалкагольныя напоі – на 6,4 %, а тытунь і тытунёвыя вырабы – ажно на 38,1 %.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 4,5 % год да года. Вопратка, напрыклад, падаражэла на 3,1 %, мэбля і дываны – на 5,4 %, бытавыя прыборы – на 1,6 %, лекі – на 15,2 %, бензін і дызпаліва – на 2,6 %, ювелірныя вырабы і гадзіннікі – на 12,5 %, затое ровары патаннелі на 0,5 %.

Паслугі падаражэлі на 6,6 %. Пры гэтым жыллёвыя паслугі, вада, электраэнергія – на 7,3 %, чыгуначны пасажырскі транспарт – на 4 %, аўтамабільны – на 9,1 %, паштовыя і кур’ерскія паслугі – на 11,8%, кінатэатры, тэатры, цыркі – на 16%, грамадскае харчаванне – на 8,4%, цырульні – на 12,7 %. Затое на 6 % патаннеў пасажырскі паветраны транспарт, падлічыў Белстат.

Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна нічога надзвычайнага ў росце цэнаў не бачыць: тое, што яны будуць разганяцца, даўно прагназавалася. У размове з «Белсатам» экспертка адзначыла, што інфляцыйны навес, створаны цяперашнімі ўладамі Беларусі жорсткім рэгуляваннем, нікуды не дзеўся:

«Больш актыўная дынаміка цэнаў на харчовыя тавары – гэта адгалосак таго, што калі б цэны не рэгуляваліся, то раней мы бачылі б больш актыўны рост, але і запавольванне сёння, як гэта адбываецца цяпер у шэрагу еўрапейскіх дзяржаваў. А ў нас праз рэгуляванне цэнаў вось гэты інфляцыйны навес усё адно мусіць неяк кампенсавацца, і цяпер ён кампенсуецца больш хуткімі тэмпамі нават у параўнанні з некаторымі краінамі СНД».

Разважаючы пра інфляцыю, Лузгіна звярнула ўвагу на бульбу, якая за месяц падаражэла ўдвая: было менш за рубель за кілаграм, цяпер – больш за два рублі.

«Гэта такі цікавы феномен. Гэта можа быць звязана з тым, што свая бульба яшчэ не саспела, яе мала, а цэны на сусветным рынку на бульбу выраслі ў параўнанні з мінулым годам. Адпаведна, паколькі Беларусь, як ні дзіўна, імпартуе бульбу, то і цэны на яе падраслі», – кажа эканамістка.

Агляд

ЕАБР палепшыў прагноз росту эканомікі Беларусі і папярэдзіў пра аслабленне рубля

2024.06.20 14:59

Важны складнік інфляцыі ў Беларусі – рост цэнаў у Расеі, ад якой нашая эканоміка крытычна залежыць.

«У чэрвені ў гадавым вымярэнні цэны ў Расеі ўжо выраслі на 8,6 %, што больш, чымся ў Беларусі. І гэта адбіваецца на нашай краіне. Шмат якія расейскія тавары Беларусь актыўна імпартуе, або яны выкарыстоўваюцца ў вытворчасці беларускіх тавараў», – падкрэсліла Лузгіна.

Эканамістка Аліса Рыжычэнка ў каментары «Белсату» таксама згадала расейскі чыннік у беларускай інфляцыі і адзначыла іншы: штучны разгон спажывецкага попыту.

«Пры тым, што мы маем рэгуляванне коштаў, інфляцыя ўсё адно расце, і гэта забяспечваецца агромністым унутраным попытам, што правакуецца ўласна ўрадам: заробкі растуць не ў адпаведнасці з прадукцыйнасцю працы плюс нізкія крэдытныя стаўкі. Гэта стымулюе ўнутраны попыт, і цэны ўсё адно будуць расці нават з істотным рэгуляваннем», – упэўненая экспертка.

Аналітыка

«За банкет расплацяцца беларусы». Чаму расце эканоміка і заробкі – і ці надоўга гэта?

2024.06.26 10:19

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułNauka języka angielskiego. Jak szybko i skutecznie zacząć mówić?
Następny artykuł601 urodziny Łodzi w EC1