A A+ A++

Беларуская мастачка Святлана Сафія Дземідовіч стала лаўрэаткай брытанскага конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023. Пра гэта дзяўчына паведаміла ў сваіх сацсетках. 

Святлана Дземідовіч. З серыі «Паштоўкі мінулых часоў».

Фота: behance.

Прэмію Святлана Сафія Дземідовіч атрымала за графічную серыю «Паштоўкі мінулых часоў».

Прэмія Illustration Awards заснаваная універсітэтам Глостэршыра і праводзіцца пад эгідай Pittville Press. Штогод яна атрымлівае больш за 800 заявак з усяго свету. Адабраныя 60 прац аўтараў з розных краін будуць прадстаўлены ў некалькіх галерэях і на мерапрыемствах па ўсёй Вялікабрытаніі, уключаючы Лонданскі кніжны кірмаш, а таксама апублікаваныя ў штогодніку Cheltenham Illustration Awards 2023 года, які будзе распаўсюджвацца сярод выкладчыкаў і выдаўцоў па ўсім свеце.

Тэма сёлетняй выставы — «Узаемасувязь», акцэнт зроблены на візуальным аповедзе, які дае прастор уяўленню і паказвае магчымасці за межамі сённяшняга моманту.

Графіку Святланы Сафіі Дземідовіч можна паглядзець тут.

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWszystko zarządzane z Warszawy.
Następny artykułMieszkańcy i przedsiębiorcy proszą o pomoc