A A+ A++

Беларускі рэжым не хавае сваё «не да законаў» і фармальна прызначаная адвакатка хаваецца ад праваабаронцы, супраць якога распачатая спецвытворчасць. Падрабязней пра гэта і іншыя рэпрэсіі ў штодзённым аглядзе «Белсату».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе.

Фота: sb.by

Атака маёмасці журналістаў

Сілавікі ўзяліся за журналістаў. Прайшоў ператрус па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага.

«Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я не ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады.

Усё адно гэта вельмі непрыемна. Відавочна, гэта чарговая атака сілавікоў на БАЖ і незалежных журналістаў з мэтай прымусіць нас спыніць важную працу для беларускай аўдыторыі», – сказаў Гарэцкі.

У кватэры фрылансера Змітра Казакевіча супрацоўнікі КДБ з дапамогай МНС выламалі дзверы, а жыллё апячаталі. Ён са жніўня 2021 года не жыве ў Беларусі. У 2020 і 2021 гадах яго затрымлівалі, а ў кватэры адбылося тры ператрусы.

«Калі яе канфіскуюць паводле лукашэнкаўскіх законаў, то я яе вярну рана ці позна паводле законаў новай Беларусі. Кватэра двухпакаёўка была. З 2009 года мы там пражылі, 12 гадоў. Там, дарэчы, застаецца прапісаны мой няпоўнагадовы сын», – расказаў «Белсату» Казакевіч.

Hавiны

У беларускай кватэры журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча выламалі дзверы, жытло апячаталі

2024.05.17 16:02

Адвакатка хаваецца ад падабароннага

Праваабаронца Леанід Судаленка не мае магчымасці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі абараняць яго па завочнай крымінальнай справе. Жанчына яго проста ігнаруе.

«Фактычна гэта адмова ў прававой абароне. Пасылаю лісты сваёй адвакатцы, званю на яе тэлефонны нумар, званю па Viber, але слухаўкі не бярэ і на лісты, дасланыя па электроннай пошце, не адказвае. Прававая сваволя адносна мяне працягваецца, бо і скаргі выніку не даюць. Адказ, які я атрымаў, проста смешны.

Адвакатка мусіць абараняць мае правы, а значыць, хаця б ведаць маю прававую пазіцыю адносна абвінавачання, мае аргументы. Але яна проста ігнаруе мае звароты, чым, дарэчы, парушае і правілы прафесійнай этыкі, якія абавязваюць яе ўзгадняць пазіцыю з падабаронным. Таму напісаў скаргу ў Гомельскую абласную калегію адвакатаў і заявіў пра адвод адвакату. Але адводу не прынялі», – кажа Судаленка.

Інтэрв’ю

Леанід Судаленка пра віцебскую калонію: Хто сядзеў у Расеі, казалі, што на «Віцьбе» цяжэй

2023.08.23 07:32

У Берасце сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку за ўдзел у пратэстах. На відэа сілавікоў бачна, што яго затрымліваюць адразу сем сілавікоў. Па якіх менавіта артыкулах затрыманы жыхар Берасця і што з ім зараз – невядома, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

А ў Менску за «заклікі да санкцый» будуць судзіць 18 траўня бізнесоўца Юрыя Альхавіка. Яго затрымалі яшчэ восенню 2023 года і змясцілі пад варту. У інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу ён кажа, што напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацы з беларускай кампаніяй, якая знаходзіцца пад санкцыямі. Бізнесовец нібыта «выкарыстоўваць гэта для свайго бізнесу». Яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць Таццяна Фалькоўская.

Сілавікі затрымалі сямейную пару за ўдзел у пратэстах. На відэа, якое знятае пад прымусам, мужчына кажа, што працаваў інжынерам і «па родзе дзейнасці валодаў інфармацыяй аб месцы пражывання вышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіраўніка дзяржавы». Ён нібыта пакідаў гэту інфармацыю ў чаце «Краіна для жыцця». Ён дадае, што быў адміністратарам дваровага чату, арганізоўваў мерапрыемствы і выходзіў разам з жонкай на пратэсты. З-за гэтага яго звольнілі і ён быў вымушаны звярнуцца ў ініцыятыву «ByHelp» па дапамогу.

Сілавікі затрымалі жыхара Слоніма за татуіроўку «ACAB». Фота мужчыны выклала ў сацсеткі ягоная дзяўчына. Адзначаецца, што затрыманая і дзяўчына хлопца.

Чатырма гадамі калоніі за ўдзел у пратэстах у Пінску пакаралі мясцовага жыхара Сяргею Кулешу. Яго абвінавацілі ў масавых беспарадках. Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Плескацэвіч.

Трэба пагаварыць

«Віктар Бабарыка спецыяльна не ўзяў ахову». Што рабіць, калі з вязнем знікла сувязь?

2024.01.31 17:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJaki w Zabrzu o tym jaki jest Tusk
Następny artykułWyjątkowy finał “Twoja Twarz Brzmi Znajomo”. Wiemy, kto wygrał dzięki widzom