Чатыры чалавекі з Беларусі паехалі назіральнікамі на выбары ў Венесуэле, якія праходзяць 28 ліпеня. Гэта сябра ЦВК, скандальна вядомы дэпутат і два прадстаўнікі Камуністычнай партыі, паведамляе ЦВК Беларусі.
Усяго ў Венесуэлу прыехала 749 назіральнікаў з 97 краін. З Беларусі там член ЦВК Аляксандр Южык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Павел Папко, першы сакратар Цэнтральнага Камітэту Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў і загадчык міжнароднага аддзелу КПБ Андрэй Красільнікаў.
Прадстаўнікоў Еўразвязу сярод міжнародных назіральнікаў няма. Венесуэла адклікала іх запрашэнні з-за санкцый ЕЗ у дачыненні да членаў ураду і Нацыянальнага выбарчага камітэту Венесуэлы.
Аляксандр Южык прыйшоў у ЦВК у 2021 годзе пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка прыбраў з пасады кіраўніка ЦВК Лідзію Ярмошыну і прызначыў Ігара Карпенку. Паралельна Южык з’яўляецца першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.
Павел Папко да свайго дэпутацтва быў прарэктарам па выхаваўчай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Студэнты паведамлялі, што ў 2019 годзе, каб трапіць у дэпутаты, Папко ў прымусовым парадку збіраў з навучэнцаў грошы для свайго перадвыбарчага фонду. Таксама яны казалі, што жыхароў універсітэцкага інтэрната прымушалі падпісвацца за Папко.
Сяргей Сыранкоў раней працаваў у адукацыі і ад настаўніка нямецкай мовы дайшоў да галоўнага ідэолага і начальніка аддзелу адукацыі ў Краснапольскім райвыканкаме, а затым працаваў першым намеснікам начальніка абласнога ўпраўлення адукацыі. Таксама быў мясцовым дэпутатам і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, сакратаром КПБ па ідэалогіі. Ён падтрымаў ідэю караць тых, хто здае жыллё замежнікам і не паведамляе пра іх МУС.
Hавiны
У Беларусі хочуць караць тых, хто здае жытло замежнікам і не паведамляе пра іх МУС
2023.11.22 16:17
Андрэй Красільнікаў – заснавальнік ЗАТ «БелАсептыка». Яго падазравалі ў хабарніцтве па «справе лекараў» у 2018 годзе. Паведамлялася, што ён пазбег турмы, заплаціўшы КДБ мільён долараў. Цяпер кампанія Красільнікава разам з БПЦ выпускае «Пасхальный чай». Паводле «Хрысціянскай візіі», мітрапаліт Веньямін займаецца рэкламаваннем гэтай прадукцыі.
Гэтыя людзі ўжо «наведалі Нацыянальны выбарчы камітэт Венесуэлы і ўчасткі для галасавання ў Каракасе, дзе азнаёміліся з падрыхтоўкай да правядзення выбараў і пагутарылі з членамі ўчастковых камісіяў», піша ЦВК Беларусі.
На пасаду прэзідэнта ў Венесуэле прэтэндуюць 10 чалавек, у тым ліку дзеючы кіраўнік краіны Нікалас Мадура. У апазіцыі ёсць рэальныя шанцы на перамогу, аднак пытанне, ці аддасць уладу Мадура.
Аналітыка
Выбары ў Венесуэле: апазіцыя можа перамагчы, але Мадура наўрад ці гэта прызнае
2024.07.28 11:30
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS