Украінскія медыі паведамляюць, што Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны правяло паспяховую аперацыю ў Мурманскай вобласці: дроны паразілі расейскі стратэгічны бамбавік-ракетаносец ТУ-22М3.
Выданне NV са спасылкай на крыніцы ў ГУР паведамляе, што ўкраінскія дроны паразілі расейскі далёкі стратэгічны бамбавік ТУ-22М3 на аэрадроме «Аленья» ў РФ. Аэрадром «Аленья» знаходзіцца ў Мурманскай вобласці РФ – у 1800 км ад мяжы з Украінай.
Атаку на аэрадром украінцы ўчынілі ў ноч на 27 ліпеня. Паводле РБК-Украіна, у самалёта ТУ-22М3 папярэдне зафіксавана пашкоджанне. Наколькі сурʼёзныя – невядома.
Паводле УНІАН у ноч на 27 ліпеня і раніцай гэтага дня былі таксама атакаваны ваенныя аэрадромы Расеі ў Энгельсе Саратаўскай вобласці і «Дзягілева» ў Разанскай вобласці.
РБК-Украіна са спасылкай на крыніцу ў спецслужбах паведамляе, што ў Разані дроны паразілі НПЗ.
Hавiны
Украіна знішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3
2024.04.19 11:12
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS