A A+ A++

Аляксандр Лукашэнка пастанавіў памілаваць грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, асуджанага на смяротнае пакаранне, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года.

Скрыншот: АТН / Youtube

Пастанова прынятая «з улікам усіх абставінаў».

Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў гэтае пытанне на нарадзе 30 ліпеня. Тады ж сталася вядома, што Рыка Крыгер звярнуўся з прашэннем памілавання да Лукашэнкі.

Рыка Крыгера прызналі вінаватым паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу і прысудзілі да смяротнага пакарання ў Беларусі. Згодна з версіяй абвінавачвання, ён нібыта ў кастрычніку 2023 года ўчыніў выбух на чыгуначнай станцыі Азярышча. Шкода ацэненая ў $516.

Лукашэнка на нарадзе наконт гэтага пытання казаў, што яму цяжка прымаць пастановы ў падобных справах, але трэба.

«Я хачу проста з вамі ў гэтым плане, можа, і параіцца. Але пачуць вашае меркаванне. Вы – людзі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каб «параіцца», ён паклікаў кіраўніка КДБ Івана Церцеля, намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Вольгу Чупрыс, прапагандыстку Людмілу Гладкую, а таксама Уладзіміра Горбача – адваката Рыка Крыгера.

Раней былі звесткі, што Рыка Крыгера хочуць абмяняць на афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, якога пакаралі пажыццёвым зняволеннем у Нямеччыне за заказное забойства.

Разбор

БТ даказала, што немец Крыгер – тэрарыст? Хутчэй, роўна наадварот. Разбіраем сюжэт прапаганды

2024.07.26 18:15

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułMartyna Wojciechowska wpadła w poważne tarapaty. Potrzebna była pilna interwencja
Następny artykułPlayStation przedstawia limitowaną wersję kontrolera DualSense Astro Bot