A A+ A++

Камісія Парламенцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя разглядае магчымасць размеркавання выпускнікоў сярэдніх і вышэйшых навучальных установаў на прадпрыемствы, задзейнічаныя ў прыярытэтных галінах эканомікі Саюзнай дзяржавы, паведамляе агенцыя «Минск-Новости».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Крыніца: belta.by

У Беларусі ўзмацнілі ўвагу да мэтавай падрыхтоўкі навучэнцаў непасрэдна на прадпрыемствах, задзейнічаных у эканоміцы Саюзнай дзяржавы. Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Шацько, выпускнікоў сярэднеспецыяльных установаў забяспечаць працай на тры гады, а тых, хто скончыў ВНУ – на пяць гадоў.

Дэпутат таксама абяцае добры заробак і жытло для мэтавікоў:

«Такія ўмовы існуюць не для ўсіх выпускнікоў і не для ўсіх, хто прыйдзе працаваць на прадпрыемствы. А для мэтавікоў гэта гарантавана».

Акрамя таго, штогод павялічваюцца квоты для беларускай моладзі ў расейскіх ВНУ: у 2024 годзе была выдзеленая самая вялікая квота за ўсе гады – 1300 месцаў.

Размеркавання ў Расею змогуць пазбегнуць студэнты, якія маюць ільготы па размеркаванні.

У Беларусі студэнты, якія навучаліся на бюджэтнай форме атрымання адукацыі, пасля сканчэння ВНУ павінны адпрацаваць абавязковае размеркаванне. У выпадку адмовы давядзецца выплаціць даволі вялікую суму за ўвесь час навучання. У Расеі сістэмы абавязковага размеркавання няма.

Апошнім часам беларуская дзяржава прыкладае шмат намаганняў, каб выпускнікі сярэдніх школаў не паступалі ў замежныя ВНУ, а заставаліся ў Беларусі. У прыватнасці, зацягваюць працэдуру атрымання апастылю на дакументы аб адукацыі ды ладзяць іншыя перашкоды.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZhou otrzymał karę za blokowanie Verstappena. Kolejność startowa GP Belgii
Następny artykułMorze Połud­­nio­­wo­­chiń­­skie: Miłe niespo­­dzianki i budowa masy mięś­­nio­­wej